Віктар Гараўцоў з Оршы калекцыянуе швейныя машыны

23.03.2022

Майстар вытворчага навучання Аршанскага дзяржаўнага політэхнічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа Віктар Гараўцоў збірае і рэканструюе старадаўнія швейныя машыны. Іх у калекцыі аршанца ўжо больш за 20. У аднаўленні экспанатаў яму дапамагаюць навучэнцы каледжа. Таксама ў вёсках яму перадаюць у дар атрыбуты сялянскага побыту: прасы, калаўроты, ткацкія станкі. Захоплены калекцыянер марыць адкрыць музей, дзе можна будзе ўбачыць эвалюцыю швейных машын і даведацца, ад якіх сялянскіх заняткаў зарадзілася лёгкая прамысловасць.