Дзяніс Якаўлеў удастоены звання «Чалавек года Віцебшчыны»

18.03.2022

Дзяніс Якаўлеў - галоўны захавальнік фондаў Віцебскага абласнога музея Героя Савецкага Саюза М.П. Шмырова. Яму прысвоена званне "Чалавек года Віцебшчыны". Гэтай узнагароды ў намінацыі "Сацыяльная сфера" ён удастоены рашэннем Віцебскага аблвыканкама.