У Віцебску прайшоў конкурс сярод жанчын-вадзіцеляў, у час якога выбралі лепшую аўталэдзі. Арганізатар конкурсу - абласная Дзяржаўтаінспекцыя - запрасіла аматарак аўто на спаборніцтвы, дзе можна было праявіць сябе ідэальным і дысцыплінаваным вадзіцелем, а таксама атрымаць шмат эмоцый і ўражанняў.