Звання «Жанчына года-2021» удастоены 36 прадстаўніц Віцебскай вобласці

03.03.2022

Лаўрэаты абласной прэміі былі адзначаны ў васьмі намінацыях. Напярэдадні жаночага свята ўсе прадстаўніцы прыгожай палавіны Віцебскай вобласці атрымалі шмат віншаванняў і прызнанняў у любові да жанчыны. Таксама артысты абласной філармоніі, дзе праходзіла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання, падарылі гасцям свята музычныя нумары.