Падарункавы сертыфікат на мерапрыемствы XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»

07.02.2022

«Славянскі базар у Віцебску» падрыхтаваў падарункі, якім заўсёды рады сапраўдныя прыхільнікі.

Так, менавіта для сапраўдных прыхільнікаў Дырэкцыя выпускае ў продаж сертыфікаты на «закрытую» праграму фестывалю, якія ў далейшым могуць ператварыцца ў білеты на канцэртныя праграмы ў Летнім амфітэатры. Так, праграма фестывалю пакуль не аб'яўлена. І так, гэта не перашкаджае паклапаціцца аб сваіх планах на лета ўжо зараз, тым больш, з бонусам!
 
У продажы падарункавыя сертыфікаты наміналам у 10.00, 20.00, 30.00, 50.00 BYN, якія потым вы зможаце ператварыць у білеты на любыя падзеі фестывалю (сертыфікаты сапраўдны да 18 ліпеня 2022 года). Да кожнага сертыфіката наміналам 100.00 BYN, мы дадаем яшчэ 31 рубель. А вось ужо гэтую суму можна патраціць толькі на білеты ў Летні амфітэатр. Такім чынам, вы атрымліваеце скідку на 1 білет у памеры 31 рубля. А гэта ўжо сур'ёзна...

Акцыя «+31» дзейнічае з 14 студзеня і да пачатку старту продажу білетаў у касах ДУ «Цэнтр культуры «ВІЦЕБСК» і на kvitki.by за наяўны і безнаяўны разлік . 

XXXI Міжнародны фестываль мастацтваў «СЛАВЯНСКІ БАЗАР У ВІЦЕБСКУ» — толькі плюсы!

Падрабязнасці на http://fest-sbv.by  і па тэлефонах у Віцебску: 129, +375 (212) 62-65-91, +375 (33) 39-79-129.