Дні культуры Індыі праходзяць у Віцебску

25.01.2022

З 21 па 26 студзеня ў канцэртнай зале "Віцебск" праходзяць Дні нацыянальнай культуры Індыі. Жыхары і госці горада могуць азнаёміцца з цудоўнай, казачнай і цікавай краінай Паўднёвай Азіі. На працягу шасці дзён наведвальнікаў чакаюць майстар-класы па ёзе, мехендзі (мастацтва размалёўкі хной на целе), гастранамічныя і мастацкія падарожжы, кінапаказы лепшых балівудскіх фільмаў. Завершыць Дні нацыянальнай культуры вечарына Bollywood party з топавымі дыджэямі Віцебска.