Віцебская вобласць адправіла гуманітарную дапамогу бежанцам на граніцы

19.11.2021

18 лістапада з Віцебскай вобласці адправілі гуманітарную дапамогу бежанцам на беларуска-польскай граніцы. Груз сфарміраваны абласной арганізацыяй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа сумесна з прадпрыемствамі, арганізацыямі, ВНУ, грамадскімі аб'яднаннямі і жыхарамі рэгіёна. Гуманітарная дапамога складаецца з прадуктаў харчавання, гігіенічных рэчаў, коўдраў і адзення.