Новая кормаўборачная тэхніка паступіла ў гаспадаркі Віцебскай вобласці

25.08.2021

У тэрмін і больш якасна нарыхтоўваць корм для жывёл Віцебскай вобласці дапаможа новая кормаўборачная тэхніка. Яна паступіла ў гаспадаркі. Зараз на поўначы краіны актыўна ідзе другі ўкос травы, таму новыя машыны - важкая дапамога для аграрыяў.

Ужо зусім хутка тэхніка выйдзе на кукурузныя палі. Убраць у Віцебскай вобласці трэба больш за 80 тысяч гектараў.

tvr.by