Акцыя «Падары немаўляці вышыванку» прайшла ў Віцебску

02.07.2021

1 ліпеня, напярэдадні Дня Незалежнасці, у Віцебску прайшла акцыя "Падары немаўляці вышыванку". Актывісты БРСМ наведалі гарадскі радзільны дом нумар 2 і павіншавалі бацькоў са з'яўленнем на свет нованароджаных грамадзян Рэспублікі Беларусь. Нованароджаным уручылі распашонкі з беларускім арнаментам, паветраныя шары ў колерах дзяржаўнага сцяга, букеты васількоў і віншавальныя паштоўкі.