Орша будзе культурнай сталіцай Беларусі ў 2022 годзе

24.05.2021

Культурнай сталіцай 2022 года выбрана Орша, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.

"На пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры, у ходзе якога разглядалася пытанне аб наданні статусу "Культурная сталіца года" ў 2022 годзе, былі разгледжаны пададзеныя заяўкі і прэзентацыйныя матэрыялы ад шасці гарадоў розных абласцей Беларусі. Уладальнікам гэтага статусу ў 2022 годзе, па рашэнні членаў калегіі, стане горад Орша", - расказалі ў ведамстве.

Рэспубліканская акцыя "Культурная сталіца года" праводзіцца з 2010 года. Яе мэтай з'яўляецца прэзентацыя культурнай самабытнасці гарадоў і рэгіёнаў Беларусі, стварэнне праз сферу культуры ўмоў для іх сацыяльна-эканамічнага развіцця.

За час правядзення акцыі статусам "Культурная сталіца года" валодалі гарады: Полацк (2010), Гомель (2011), Нясвіж (2012), Магілёў (2013), Гродна (2014), Брэст (2015), Маладзечна (2016), Бабруйск (2017), Наваполацк (2018), Пінск (2019), Ліда (2020), Барысаў (2021).

БелТА