Анатоль Ліневіч правёў прыём грамадзян у Віцебскім райвыканкаме

07.05.2021

Тэлефонную лінію і асабісты прыём грамадзян у Віцебскім райвыканкаме правёў 6 мая памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч. Да яго людзі звярталіся з пытаннямі наконт работы школы, рамонту дарог і з падзякай за дапамогу ў пошуку рарытэтнага піяніна.