Анлайн-парад для ветэранаў прайшоў на плошчы Перамогі ў Віцебску

05.05.2021

Ратавальнікі Віцебскай вобласці сёння ўпершыню правялі анлайн-парад у рэжыме відэасувязі для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, былых работнікаў пажарнай аховы.

Мерапрыемства прайшло на плошчы Перамогі каля мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны. Назіралі за парадам ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, былыя работнікі пажарнай аховы. У Віцебскай вобласці іх трое: Фёдар Піліпавіч Конаў (1927 года нараджэння), Іван Іванавіч Церахаў (1927 г.н.) і Павел Фёдаравіч Ігнеўка (1923 г.н.).

БелТА