Падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Праваслаўнай царквой і Віцебскай вобласцю

15.03.2021

У Віцебскім аблвыканкаме адбылося падпісанне праграмы мер па выкананні пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Беларускай праваслаўнай царквой у Віцебскай вобласці на 2021-2025 гады. У падпісанні прынялі ўдзел старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў, архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый і епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій.