Віцебская ветакадэмія ўзяла пад апеку зубра з гарадскога заапарка

23.02.2021

Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны (ВДАВМ) падпісала дагавор з гарадскім заапаркам. Установа адукацыі ўзяла пад апеку мясцовага зубра Барыса. Ветэрынарная акадэмія будзе раз на месяц пастаўляць прадукты харчавання для Барыса. Сутачны рацыён у сямігадовага гіганта значны - 15 кг сена, 5-7 кг збожжа і каля 8 кг вгародніны.