Васіль Сіманковіч - майстар лозапляцення і спіральнага пляцення Гарадоцкага дома рамёстваў і фальклору, распрацаваў уласны аўтарскі стыль пляцення вырабаў з выкарыстаннем вярбовай кары.
Дзіна Даўгяла - майстар народных мастацкіх рамёстваў Віцебскага раённага цэнтра рамёстваў "Адраджэнне". На персанальнай выставе яна прадставіла тэкстыльныя лялькі, выцінанку, трафарэтную набойку па тканіне, сцэнічныя касцюмы ў народным стылі.