У Віцебску выратавалі замерзлых лебедзяў

18.01.2021

Віцебскія ратавальнікі разам са спецыялістамі гарадской інспекцыі прыродных рэсурсаў правялі аперацыю па выратаванні лебедзяў, якія замярзалі на рацэ Віцьба. Выратаваных лебедзяў перадалі ў мясцовы заапарк, дзе яны перазімуюць і будуць адпушчаны.