Выстаўка футбольнай атрыбутыкі адкрылася ў Віцебску

14.12.2020

У Міжнародны дзень футбола ў віцебскай ратушы адкрылася выстаўка "Футбол - гульня мільёнаў". Тут прадстаўлена самая вялікая ў Беларусі калекцыя атрыбутыкі гульні нумар 1 у свеце, якую сабрала дырэктар Віцебскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея Настасся Пішчулова.