З 1 лістапада ў Віцебскай вобласці ўводзіцца забарона на лоўлю сома

30.10.2020

Забарона на лоўлю сома звычайнага ў рыбалоўных угоддзях на тэрыторыі Віцебскай вобласці ўстанаўліваецца з 1 лістапада 2020 года па 31 сакавіка 2021 года.

Забаронена лоўля гэтага віду рыбы усімі прыладамі рыбалоўства і знаходжанне з дадзеным відам рыбы на адлегласці 1 км ад берагавой лініі рыбалоўных угоддзяў. Адміністрацыйная адказнасць за вылаў сома звычайнага цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь, а за знаходжанне з дадзеным відам рыбы – ад 5 да 30 базавых велічынь.

Рыбакі, якія парушаць правілы вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, панясуць адказнасць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. За кожную здабытую асобіну сома звычайнага парушальнік абавязаны пакрыць шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю, вылічаную ў трайным памеры, а менавіта 12 базавых велічынь (324 рублі). У выпадку, калі шкода ад незаконнай рыбалкі складзе 100 і больш базавых велічынь, можа наступіць крымінальная адказнасць.

Старшы дзяржінспектар Полацкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Зіновік А. С.