Лукашэнка зрабіў рабочую паездку ў Віцебскую вобласць

14.10.2020

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў рабочую паездку ў Талачынскі раён Віцебскай вобласці.

Кіраўнік дзяржавы знаёміўся з перспектывамі бульбаводства на прыкладзе дзейнасці Талачынскага кансервавага завода, дзе ў апошнія гады асвойваюць сучасныя тэхналогіі вырошчвання, перапрацоўкі і закладкі на захоўванне бульбы. Прэзідэнту далажылі аб ходзе ўборачнай кампаніі ў цэлым па краіне, у Віцебскай вобласці і Талачынскім раёне ў прыватнасці.