Вялікі мядзведзь з планшэтам у лапах з'явіўся каля «Белтэлекама» ў Віцебску

08.09.2020

Амаль 20 малых архітэктурных форм плануецца ўстанавіць у розных раёнах Віцебска да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2020". Адна з іх ужо з'явілася каля будынка "Белтэлекама" на праспекце Чарняхоўскага - вялікі мядзведзь, які трымае ў лапах планшэт са значком Wi-Fi.