"У гэтым годзе плануем закупіць звыш 900 адзінак сельскагаспадарчай тэхнікі, з яе 170 - гэта энерганасычаныя трактары. Яе атрымаюць практычна ўсе гаспадаркі Віцебскай вобласці", - паведаміў намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Мікалай Караткевіч.
Ён дадаў, што частка тэхнікі будзе закуплена за бюджэтныя сродкі па розных праграмах, частка - за крэдытныя рэсурсы.


















