У Віцебску праходзіць абласны тур прадметных алімпіяд. На базе Віцебскага дзяржаўнага тэхнічнага каледжа і Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта маладыя людзі праходзілі іспыты па геаграфіі і хіміі. Усяго ў абласным туры прадметных алімпіяд пацвердзілі ўдзел больш за 1 тыс. навучэнцаў устаноў сярэдняй адукацыі.