У Віцебску павіншавалі мам, якія нарадзілі першых у 2026 годзе дзяцей

08.01.2026

Віялета і Уладзіслава - дзве маленькія беларускі, у ліку першых у краіне з'явіліся на свет у 2026 годзе ў Віцебску. Для мам, якія нарадзілі першых беларусак у 2026 годзе, падарунак ад Прэзідэнта перадаў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў.