Ад лядовага катка да падарункаў ручной работы. Чым здзіўляе калядны кірмаш у Віцебску

10.12.2025

У Віцебску на плошчы Перамогі каля галоўнай ёлкі вобласці пачаў работу калядны кірмаш "Каляды над Дзвіной". Сваю прадукцыю прадстаўляюць беларускія рамеснікі. У якасці падарункаў можна набыць пернікі, керамічныя вырабы, біжутэрыю, вязаныя рэчы і многае іншае. Для дзяцей і дарослых размешчана больш за 10 розных атракцыёнаў. Вакол галоўнай ёлкі абсталяваны вялікі каток са штучным лёдам.