Уладзімір Юргевіч назначаны памочнікам Прэзідэнта Беларусі - інспектарам па Віцебскай вобласці

23.05.2025

Уладзімір Юргевіч назначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектарам па Віцебскай вобласці. Адпаведнае кадравае рашэнне прыняў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Да гэтага часу Уладзімір Юргевіч займаў пасаду старшыні Мінскага райвыканкама.

"Што датычыцца памочніка Прэзідэнта, я табе скажу, ты ведаеш, куды ідзеш. Там праблем вельмі шмат. Вось я за тваёй работай буду пільна назіраць. І не толькі таму, што я там часта бываю. Гэта, можна сказаць, родная зямля. Але ў Віцебскай вобласці мноства праблем. Віцебская вобласць не павінна быць у хвасце", - даў наказ кіраўнік дзяржавы.

Згадаў Аляксандр Лукашэнка і аб праблемных пытаннях, якія характэрны для Мінскага раёна - ранейшага месца работы Уладзіміра Юргевіча: "Па тваім раёне я перамяшчаюся больш, чым дзе-небудзь. І нечакана магу з'явіцца ў любой кропцы. Ёсць пытанні. Іх і не можа не быць. Таму што раён вакол горада-героя Мінска. А ў горадзе-героі Мінску не ўсе героі. Ты ведаеш гэтыя ўсе хібы. Шмат і добрага".

Аб сваіх паездках па шэрагу сельскіх населеных пунктаў у паўночнай частцы Мінскага раёна Аляксандр Лукашэнка расказаў літаральна нядаўна на нарадзе па пытаннях абыходжання з адходамі і выкарыстання другасных матэрыяльных рэсурсаў. Тады кіраўнік дзяржавы выказаў абурэнне выяўленымі несанкцыянаванымі звалкамі смецця.

БелТА