У Віцебскай вобласці з пачатку года ў ДТЗ траўмаваныя пяць дзяцей, двое - загінулі

18.03.2025

У сувязі з пагаршэннем умоў надвор'я і ў мэтах павышэння бяспекі непаўналетніх удзельнікаў дарожнага руху на тэрыторыі Віцебскай вобласці з 17 па 18 сакавіка праходзiць прафілактычнае мерапрыемства "Дружна з ПДР ідзем па маршруце "Дом-школа-дом". Пра гэта БЕЛТА паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама.