656 участкаў для галасавання працуюць у паўночным рэгіёне краіны. Яшчэ 16 адкрыюцца 26 студзеня, у асноўны дзень выбараў. У 45-й школе Віцебска ўчасткаў адразу пяць. Мікрараён адзін з самых густанаселеных. Сярод выбаршчыкаў як людзі шаноўнага ўзросту, так і моладзь.
Сярод тых, хто галасуе на 54-м участку, шмат людзей, якія нядаўна адзначылі наваселле. Вырашыць жыллёвае пытанне дапамагла дзяржава.