Пластыка і артыстызм. На "Арт-парадзе ў Віцебску" прайшлi конкурсныя прагляды танцораў і вакалістаў

10.01.2025

Конкурсныя прагляды танцораў і вакалістаў прайшлi 9 студзеня на VI Міжнародным фестывалі-конкурсе "Арт-парад у Віцебску". На сцэне канкурсанты прадставілі калектыўныя і індывідуальныя нумары. У бягучым годзе ўдзельнікамі "Арт-парада ў Віцебску" сталі амаль тысяча юных артыстаў з больш як 10 краін свету. Яны спаборнічаюць у анлайн- і афлайн-фарматах.