"Гаворачы пра Віцебскую вобласць наогул, там работы, Генадзь Генадзьевіч (Генадзь Сабыніч, узгоднены на пасаду першага намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама. - Заўвага БЕЛТА), непачаты край", - сказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пазітыўна ацаніў рашэнне Генадзя Сабыніча змяніць работу ў якасці старшыні Віцебскага гарвыканкама на пасаду першага намесніка старшыні вобласці: "Добра, што вы згадзіліся з горада пайсці на гэту пасаду працаваць".
Кіраўнік дзяржавы расказаў, што ў бліжэйшы час мае намер наведаць Віцебскую вобласць. Акцэнт Прэзідэнт збіраецца зрабіць на яе паўночна-заходняй, паўночнай частках.
"Таму бярыцеся за справу разам з губернатарам і дзейнічайце, - прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка. - У мяне такая насцярожанасць, што часта вы не вырашаеце там элементарныя пытанні ў вобласці. Або губернатар іх не бачыць. Вы зарастаеце пустазеллем, розным смеццем. А парадак трэба наводзіць ва ўсім".
Пры гэтым, як папярэдзіў Прэзідэнт, не трэба спасылацца на тое, што Віцебская вобласць знаходзіцца ў складаных абставінах і ўмовах. "Нармальная Віцебская вобласць. Клімат сур'ёзна мяняецца і змяніўся. І трэба працаваць. Толькі трэба вызначыцца, што вы ў Віцебскай вобласці будзеце вырошчваць на зямлі і што вы будзеце рабіць у прамысловасці. Трэба сістэматызавацца. Хаосу быць не павінна", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
"І не трэба спасылацца на тое, што нехта там да вас нешта спланаваў і нешта не зрабіў, - дадаў ён. - Я маю на ўвазе інтэграцыйныя структуры (у сельскай гаспадарцы. - Заўвага БЕЛТА). Яны вам не перашкаджаюць. Калі хочаце іх разбурыць, калі ласка, разбурайце. Толькі вы павінны бачыць святло ў канцы тунэля. Яны абсалютна не перашкаджаюць тым гаспадаркам, якія ўвайшлі ў гэтыя інтэграцыйныя структуры. Але перш чым ламаць старую структуру, я вам параіў бы сур'ёзна вывучыць яе і прыняць (узважанае. - Заўвага БЕЛТА) рашэнне".