Ігар Сергяенка зрабіў рабочую паездку ва Ушацкі і Полацкі раёны

08.08.2024

Работа па пераадоленні наступстваў урагану праявіла зладжанасць дзеянняў і лепшыя чалавечыя якасці, адзначыў у каментарыі журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў - упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці Ігар Сергяенка ў час рабочай паездкі ў рэгіён для кантролю ходу работ па ліквідацыі наступстваў урагану і ходу ўборачнай кампаніі. Ігар Сергяенка наведвае Ушацкі і Полацкі раёны.