Больш за 100 міліцыянераў у Віцебску ўшанавалі памяць ахвяр фашызму

24.06.2024

На плошчы Перамогі ў Віцебску больш за 100 міліцыянераў прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме. Да манумента ў гонар воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны міліцыянеры ўсклалі вянкі, запаленыя лампады і мінутай маўчання ўшанавалі памяць загінулых за свабоду Радзімы.