Адзін з ключавых інвестараў у Віцебскай вобласці сёння - гэта партнёры з Расійскай Федэрацыі, іх вельмі шмат, адзначыў Канстанцін Чорны. "Мы бачым, што вельмі яўна актывізаваўся пошук агульных інтарэсаў, дзе можна сябе рэалізаваць. У агульным аб'ёме інвестыцый па вобласці ў мінулым годзе 97 працэнтаў складаў расійскі капітал", - сказаў ён.
Расійскія партнёры гатовы ўкладваць сродкі ва ўсе сферы дзейнасці, але, зразумела, перавагу аддаюць хутка акупным напрамкам. "Для Віцебскай вобласці гэта ў першую чаргу мяса, малако, перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі, збожжа, лён", - падкрэсліў ён.