Аб'ём інвестыцый у асноўны капітал Віцебскай вобласці за мінулы год павялічыўся на 17 працэнтаў

21.05.2024

Аб'ём інвестыцый у асноўны капітал Віцебскай вобласці за мінулы год павялічыўся на 17 працэнтаў. Аб гэтым расказаў першы намеснік старшыні камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама Канстанцін Чорны ў праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць".

У 2023 годзе аб'ём інвестыцый у асноўны капітал Віцебскай вобласці склаў амаль Br3,2 млрд з тэмпам росту 117 працэнтаў да 2022 года. За I квартал 2024 года аб'ём інвестыцый склаў Br700 млн, расказаў Канстанцін Чорны.

"Наша інвестыцыйная вага ў рэспубліцы па I квартале крыху павялічылася. У кожнага тая ці іншая інвестыцыйная фаза складваецца па-свойму. Нехта стартуе раней, нехта пазней. Галоўнае, каб праекты рэалізоўваліся", - адзначыў ён.

БелТА