15 красавіка старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава наведала ААТ "Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат", дзе азнаёмілася з працэсам вытворчасці згушчанага малака, упакоўкі прадукцыі. Акрамя азнаямлення з вытворчымі магутнасцямі Глыбоцкага МКК, Наталля Качанава праводзіць сустрэчу з працоўным калектывам прадпрыемства.