"Вада ў рацэ стала чырвонай ад крыві". Дзіўная гісторыя прарыву блакады пад Ушачамі вясной 1944 года

29.03.2024

У гады Вялікай Айчыннай вайны Ушачы сталі сталіцай Полацка-Лепельскай партызанскай зоны, дзе з верасня 1942 па май 1944 года была адноўлена савецкая ўлада. Супраць народных мсціўцаў гітлераўцы рэгулярна праводзілі карныя аперацыі, а потым накіравалі 60-тысячную армію з танкамі і самалётамі.

Ушацкі раён немцы акупіравалі 9 ліпеня 1941 года. У адказ на жорсткасць захопнікаў пачалі стварацца падпольныя групы і першыя партызанскія атрады. Ужо ў жніўні фарміраванні падпольшчыкаў налічвалі каля сотні чалавек. У партызаны ішлі як мясцовыя жыхары, так і байцы Чырвонай Арміі, якія скрываліся ў лясах, апынуўшыся ў акружэнні.

Агульнымі намаганнямі ў верасні 1942 года ўдалося вызваліць усю тэрыторыю раёна. Нават немцы прызнавалі, што Ушацкая, пазней перайменаваная ў Полацка-Лепельскую, партызанская рэспубліка жыла па законах мірнага часу. Тут дзейнічалі тры электрастанцыі, заводы, майстэрні, шпіталі, школы. Працавала нават уласная тэлефонная сувязь агульнай працягласцю 450 км. Партызаны поўнасцю забяспечвалі сябе. Рэспубліка займала плошчу 3200 кв. км з 1220 населенымі пунктамі. У зону ўваходзіла тэрыторыя сямі раёнаў. На тэрыторыі партызанскай зоны знаходзіліся тры аэрадромы: два пастаянна дзеючыя і адзін зімовы на возеры Вечалле.

11 красавіка 1944 года немцы пачалі карную аперацыю "Вясенняе свята" супраць партызанскіх фарміраванняў Полацка-Лепельскай зоны. Да пачатку мая кальцо блакады сціснулася да плошчы 5 на 5 км, размешчанай на паўночны захад ад Ушач. Гітлераўцы дапускалі, што народныя мсціўцы могуць паспрабаваць пайсці на прарыў, але нават уявіць сабе не маглі, што ён будзе на самым умацаваным заходнім напрамку.

Прарваўшы кальцо карнікаў, 16 партызанскіх брыгад з грамадзянскімі разышліся па беларускіх лясах, каб прадаўжаць барацьбу. Да вызвалення заставалася менш за два месяцы. Дакладныя страты народных мсціўцаў у час прарыву да гэтага часу невядомы. Прыкладная лічба - каля сямі тысяч чалавек.

Гарадскі пасёлак Ушачы стаў сёмым у спісе населеных пунктаў, у які адправіліся аўтары праекта "Цытадэлі мужнасці".

Праект "Цытадэлі мужнасці" выходзіць у газеце "7 дней" і на сайце БЕЛТА раз у два тыдні. Усяго будзе апублікавана 36 матэрыялаў - аб кожным з населеных пунктаў, узнагароджаных вымпелам "За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны".

БелТА