Акцыі з уласнасці Віцебскай вобласці бязвыплатна перадаюцца ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь. Аршанскі льнокамбінат атрымае іх у гаспадарчае вядзенне. Усяго да 15 красавіка будуць перададзены 1 192 264 простыя (звычайныя) акцыі намінальнай вартасцю Br0,9 на агульную суму Br1 073 037,6.
Канцэрну "Беллегпрам" і Віцебскаму аблвыканкаму даручана прыняць меры па рэалізацыі гэтай пастановы.
ААТ "Сцяг індустрыялізацыі" - адно са старэйшых швейных прадпрыемстваў у Беларусі. Яно вырабляе мужчынскае і жаночае верхняе адзенне. У асартыментны пералік уваходзіць таксама адзенне для дзяцей, трыкатажныя вырабы.