«Свята з пачуццём гонару». Школьнікам і гімназістам Віцебскай вобласці ўручылі пашпарты

18.03.2024

Школьнікам і гімназістам Віцебскай вобласці, якія вызначыліся ў вучобе і спорце, уручылі пашпарты на ўрачыстай цырымоніі ў рамках акцыі "Мы - грамадзяне Беларусі!". Пашпарты ў дзяржаўнае свята - Дзень Канстытуцыі - ва ўрачыстай абстаноўцы з рук старшыні аблвыканкама Аляксандра Субоціна прынялі больш за 20 чалавек.