На месцы аварыі працавалі тры брыгады хуткай медыцынскай дапамогі. Тры пацыенты дастаўлены ў Віцебскую абласную клінічную бальніцу, чацвёра - у Віцебскую гарадскую клінічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.
"У іх спалучаныя траўмы: чэрапна-мазгавыя, пераломы, удары, пашкоджанні мяккіх тканак твару, - растлумачылі прадстаўнікі медыцынскай установы. - Стан пацыентаў ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці". А таксама дадалі, што дзяцей сярод пацярпелых няма. Пацыентам праводзяць усе неабходныя лячэбна-дыягнастычныя мерапрыемствы.
Як удакладнілі ва УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама, аварыя з удзелам Volkswagen і МАЗ здарылася сёння каля 8 раніцы на 5-м кіламетры аўтадарогі Н2301 Руба - Тарасенкі - граніца Расійскай Федэрацыі.
Паводле папярэдніх даных, 62-гадовы вадзіцецль Volkswagen вяртаўся ў сваю паласу пасля выезду на паласу сустрэчнага руху. У выніку ён сутыкнуўся з МАЗам, які ехаў наперадзе ў спадарожным напрамку.
У выніку ДТЗ сем пасажыраў перададзены медыкам для абследавання. Па факце аварыі праводзіцца праверка.