Дабрачынная акцыя доўжылася з 15 снежня па 15 студзеня. Да збору дапамогі далучыліся не толькі прадстаўнікі падраздзяленняў "Белай Русі" па ўсім Віцебскім рэгіёне, але і неабыякавыя грамадзяне. Найбольш актыўнымі былі жыхары Бешанковіцкага, Гарадоцкага, Віцебскага, Сенненскага, Верхнядзвінскага, Глыбоцкага раёнаў. Сабраны прадукты харчавання, сродкі гігіены, медыцынскія прэпараты і цацкі.