З вырабленымі ў розныя эпохі атрыбутамі Новага года ў віцебскім Музеі гісторыі прыватнага калекцыяніравання знаёміць выстава ўнікальных і рарытэтных навагодніх ёлачных цацак і ўпрыгажэнняў з прыватнай калекцыі Наталлі Кавалёвай "У царстве Дзеда Мароза". Фігуры выкананы ў розных тэхніках з ваты, пап'е-машэ, паперы, тканіны, апілачных кампазітаў, дрэва і пластыку.