Цэнтральнай падзеяй мерапрыемства стала ўручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Дыпломы лаўрэатам уручыў міністр інфармацыі Беларусі Уладзімір Пярцоў. "Вось ужо 30 гадоў гэта свята ходзіць па нашай Беларусі. І на Прыдзвінні мы чулі імёны тых, хто праславіў краіну, - кнігадрукароў, пісьменнікаў, асветнікаў. Акрамя таго, што мы называем спадчынай, у нас будуць і тыя літаратурныя творы, якія мы зможам перадаць нашчадкам. Я ўпэўнены, што тыя, хто будзе жыць пасля нас, будуць таксама ганарыцца нашай роднай Беларуссю", - адзначыў міністр.
Для гледачоў зоркі эстрады, ужо вядомыя і артысты-пачаткоўцы, прадставілі яркі канцэрт, які стаў іскрыстай адметнасцю свята, а салют дадаў у вераснёўскі вечар агню і цяпла. Гледачы падпявалі выканаўцам, а дзеці танцавалі ў глядзельнай зале перад сцэнай на цэнтральнай плошчы горада.