Свята мёду прайшло ў Полацку

15.08.2023

Экалагічнае свята-фэст "Полацк - мядовая сталіца" прайшло ў адным з самых старажытных гарадоў краіны. На алеі па пр. Ф.Скарыны разгарнулася вялікае свята мёду. Пчаляры абсталявалі падворкі і тэматычныя пляцоўкі, арганізавалі конкурсы, парадавалі гасцей разнастайнасцю прадукцыі. Арганізатарам свята выступіў Полацкі райвыканкам.