XXXII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар" урачыста адкрыўся ў Віцебску. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, які прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі, фестываль вось ужо трэць стагоддзя робіць цудоўны горад на Дзвіне месцам прыцягнення сапраўдных талентаў і знатакоў мастацтва.