У Віцебску павіншавалі мам, якія нарадзілі ў Дзень Незалежнасці

05.07.2023

У Віцебскім гарадскім клінічным радзільным доме нумар 2 павіншавалі мам, якія нарадзілі ў Дзень Незалежнасці. Тут на свет з'явіліся тры хлопчыкі. Усяго ў Віцебскай вобласці ў Дзень Незалежнасці нарадзіліся 3 дзяўчынкі і 6 хлопчыкаў.