Кіраўнік справамі

 

каб.207, тэл: 42 86 98

Агульнае кіраўніцтва службамі прававога, арганізацыйнага, тэхнічнага, транспартнага і гаспадарчага забеспячэння працы выканкама, яго структурных падраздзяленняў, апарата раённага Савета дэпутатаў. Работа са зваротамі грамадзян, вядзенне справаводства, кантроль за выкананнем дакументаў, арэндных адносін і выкарыстання будынкаў, якія знаходзяцца ва ўласнасці райвыканкама.

Аддзелы і службы райвыканкама:

  • ўпраўленне справамі;
  • аддзел па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
  • аддзел запісу актаў грамадзянскага стану;
  • група бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці;
  • аддзел арганізацыйна-кадравай работы - сумесна са старшынёй раённага Савета дэпутатаў (па пытаннях арганізацыйнай працы);
  • юрыдычны сектар.

Пытанні:

  • удасканалення форм і метадаў дзейнасці апарата і рэгламенту раённага выканаўчага камітэта;
  • каардынацыі працы апарата, аддзелаў, упраўленняў райвыканкама па пытаннях унутранага распарадку;
  • арганізацыйна-гаспадарчага забеспячэння;
  • прыёму дэлегацый;
  • удасканалення структуры і штатнага раскладу райвыканкама, сельскіх выканаўчых камітэтаў;
  • жыллёва-бытавыя;
  • аздараўлення работнікаў органаў выканаўчай улады;
  • раённага архіва па асабовым складзе;
  • натарыяльнай канторы;
  • арганізацыі планавання работы выканкама;
  • падрыхтоўкі і правядзення пасяджэнняў райвыканкама;
  • афармлення пратаколаў пасяджэнняў выканаўчага камітэта;
  • арганізацыі прыёму грамадзян;
  • вядзення сакрэтнага справаводства;
  • забеспячэння захаванасці пячацi райвыканкама і выкарыстанне яе па прызначэнні.

Кіраўніцтва камісіямі:

  • адміністрацыйнай пры райвыканкаме;
  • камісіяй па вызначэнні ўзросту грамадзян;
  • камісіяй па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні;
  • камісіяй па правядзенні дзяржаўных закупак.
Апошняя змена 15.12.21