Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»
Электронны зварот падаецца шляхам размяшчэння яго ў спецыяльнай рубрыцы «Электронны зварот» на афіцыйным сайце Полацкага раённага выканаўчага камітэта.
Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей – грамадзян), і юрыдычных асоб Полацкім раённым выканаўчым камітэтам разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (далей – Закон).
У адпаведнасці з Законам электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах.
Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен утрымліваць:
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), альбо ініцыялы грамадзяніна;
- адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
- выкладанне сутнасці звароту;
- адрас электроннай пошты грамадзяніна.
Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен утрымліваць:
- поўнае найменне юрыдычнай асобы;
- месца знаходжання юрыдычнай асобы;
- выкладанне сутнасці звароту;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы, ўпаўнаважанай падпісваць звароты;
- адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.
Тэкст звароту павінен паддавацца прачытанню. Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў.
У зваротах павінна ўтрымлівацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з дадаткам (пры наяўнасці) пацвярджаючым гэтую інфармацыю дакументаў.
Да электронных зваротаў, падаваным прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Да электроннага звароту могуць быць прымацаваны дадатковыя дакументы і (або) звесткі (дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўнікоў заяўнікаў, дакументы аб выніках папярэдняга разгляду зваротаў і іншыя дакументы і (або) звесткі, неабходныя для вырашэння пытанняў, выкладзеных у звароце).
Пры гэтым такія дакументы і (або) звесткі неабходна прадстаўляць у форме файлаў у фарматах Portable Document Format/A (PDF/A), двайны фармат з разметкай (DOC), Rich Text Format (RTF), тэкставы файл (ТХТ), Open Document Format (ODT), фармат архівавання і сціску дадзеных (ZIP, RAR), Portable Network Graphics (PNG), Tagged Image File Format (TIFF), Joint Photograph Experts Group (JPEG), Joint photograph Group (jpg).
Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён з дня рэгістрацыі, а патрабуючыя дадатковага вывучэння і праверкі – не пазней за 1 месяц.
Адказы (паведамленнi) на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, пазначаны ў электронным звароце, альбо ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам.
У выпадку, калі паступаючыя электронныя звароты аналагічнага зместу ад розных заяўнікаў маюць масавы характар (больш за дзесяць зваротаў), адказы на такія звароты могуць размяшчацца на афіцыйным сайце Полацкага раённага выканаўчага камітэта ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт без накіравання адказаў (паведамленняў) заяўнікам.
Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):
- выкладзены не на беларускай або рускай мове;
- не ўтрымліваюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
- не ўтрымліваюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адраса яго месца знаходжання, прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
- утрымліваюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
- утрымліваюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
- падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстанаўлiваючымi іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
- утрымліваюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі Полацкага раённага выканаўчага камітэта;
- пададзены паўторны зварот, калі ён ўжо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
- з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.
Электронны зварот у Полацкі раённы выканаўчы камітэт можа быць накіравана з выкарыстаннем прыведзенай ніжэй формы.
Заяўнік мае права адклікаць электронны зварот шляхам падачы пісьмовай заявы або накіравання заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.
Адказ арганізацыі на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў вышэйстаячую арганізацыю.
Адказ арганізацыі на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці пасля абскарджання ў вышэйстаячую арганізацыю могуць быць абскарджаны ў судзе ў парадку, ўстаноўленым заканадаўствам.
Адказ на скаргу ў вышэйстаячую арганізацыю можа быць абскарджаны ў судзе, калі пры разглядзе гэтай скаргі прынята новае рашэнне, якое адносіцца да кампетэнцыі адпаведнай вышэйстаячай арганізацыі.
Адказ на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці арганізацыі, якая не мае вышэйстаячай арганізацыі, а таксама індывідуальнага прадпрымальніка могуць быць абскарджаны ў судзе ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.