Намеснік старшыні па сацыяльных пытаннях

26 11 20 11

ВАЛЮШКІНА
Святлана Міхайлаўна

каб. 220, тэл: 43 86 89

Пытанні падбору, расстаноўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, узнагарод, правядзення выбараў і рэферэндумаў, узаемадзеяння з мясцовымі органамі самакіравання, выканаўчымі і распарадчымі органамі, рэлігійнымі арганізацыямі і нацыянальнымі грамадскімі аб'яднаннямі, ветэранскімі арганізацыямі, іншымі грамадскімі аб'яднаннямі сацыяльна-культурнай скіраванасці, гуманітарнай дзейнасці, рэалізацыі дзяржаўнай ідэалогіі, грамадска-палітычнай інфармацыі, дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, аналізу і прагназавання сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў галіне ўзаемадзеяння з палітычнымі і грамадскімі арганізацыямі, сродкаў масавай інфармацыі і прадпрыемстваў друку. Кантроль выканання паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця і своечасовасці выплаты заработнай платы ў курыруемай сферы.

Кіраўніцтва развіццём сферы адукацыі, навукі, культуры, аховы здароўя, сацыяльнай абароны, фізічнай культуры і спорту.

Узаемадзеянне з Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Ажыццяўленне кантролю за рэалізацыяй Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 г. № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем'ях».

Структурныя падраздзяленні райвыканкама:

  • упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне (акрамя пытанняў працы, занятасці і заработнай платы);
  • аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі;
  • упраўленне па адукацыі;
  • аддзел спорту і турызму;
  • аддзел культуры;
  • аддзел арганізацыйна-кадравай работы.

Пытанні:

  • тэлерадыёкампаній;
  • культурна-асветных устаноў;
  • творчых саюзаў і арганізацый;
  • паліграфічных прадпрыемстваў;
  • іншых арганізацый Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь;
  • устаноў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай і агульнай навучальнай адукацыі;
  • дзяржаўнай установы «Полацкі занальны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя»;
  • іншых арганізацый Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь;
  • арганізацыі прыёму і размеркавання грузаў замежнай гуманітарнай дапамогі;
  • раённага ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь;
  • Полацкай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь»;
  • Полацкай арганізацыйнай структуры ДТСААФ;
  • Полацкай раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа;
  • Полацкага раённага камітэта Грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і іншых маладзёжных арганізацый;
  • арганізацый Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь;
  • сацыяльнага забеспячэння ў рабоце па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;
  • гандлёвага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Саюздрук»;
  • галіновых прафсаюзаў.

Кіраўніцтва камісіямі, таварыствамі:

  • па справах непаўналетніх райвыканкама;
  • камісіяй па ўсталяванні грамадзянам, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, статусу пацярпелага ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый і выдачы дакументаў, якія пацвярджаюць права на льготы;
  • атэстацыйнай камісіяй для атэстацыі дзяржаўных служачых;
  • садзейнічання кантролю за выкананнем заканадаўства аб свабодзе веравызнанняў і рэлігійных арганізацыях;
  • камісіяй па прадастаўленні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі;
  • па разглядзе заяў грамадзян аб пакіданні на пастаяннае жыхарства ў Полацкім раёне;
  • па прызначэнні дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей;
  • камісіяй па прызначэнні пенсій;
  • камісіяй па прысваенні класаў дзяржаўным служачым;
  • па каардынацыі і вырашэнню пытанняў, звязаных з арганізацыяй летняй працы і адпачынку дзяцей і падлеткаў;
  • прызыўной камісіяй ваеннага камісарыята;
  • па разглядзе заяў выпускнікоў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў на атрыманне льготных крэдытаў;
  • раённым штабам добраахвотных дружын;
  • камісіяй па справах былых партызан і падпольшчыкаў;
  • камісіяй па прафілактыцы венерычных захворванняў і ВІЧ-інфекцыі;
  • каардынацыйна-метадычным Саветам па пытаннях прававой прапаганды;
  • каардынацыйным Саветам па ахове гісторыка-культурнай спадчыны;
  • назіральнай;
  • конкурснай камісіяй па фарміраванні рэзерву кіруючых кадраў;
  • Саветам па дэмаграфічнай бяспецы;
  • грамадскай камісіяй па этыцы;
  • міжведамасным каардынацыйным Саветам па пытаннях развіцця турызму;
  • каардынацыйным Саветам грамадскіх аб'яднанняў.
Last modified on 2021-01-25