День Независимости Республики Беларусь - 2017

Паважаныя жыхары Полацка і Полацкага раёна!

Сардэчна віншуем вас з галоўным дзяржаўным святам — Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і значнай гістарычнай датай — 73-й гадавінай вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Гэтае свята з'яўляецца сімвалам гераічных здзяйсненняў, самаахвярнасці, адданасці Радзіме беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, абуджае духоўны ўздым, дае сілы і ўпэўненасць у новых здзясненнях дзеля моцнай, квітнеючай краіны.

Мы з удзячнасцю ўспамінаем тых, хто прынёс доўгачаканую свабоду, выратаваўшы свет ад фашызму. Дарагія ветэраны! Вашы мужнасць і стойкасць, праяўленыя ў баях, у тыле ворага, у партызанскіх атрадах, на працоўным фронце дазволілі адстаяць незалежнасць Беларусі. Вытрымаўшы ўсе выпрабаванні, вы засталіся моцнымі духам і адданымі роднай зямлі. Прыміце шчырыя словы ўдзячнасці!

Дарагія жыхары Полацка і Полацкага раёна! У гэты святочны дзень прыміце шчырыя пажаданні міру , моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

                                                                                                                         Мікалай Шаўчук,
старшыня
Полацкага райвыканкама,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь.
Іосіф Грыбовіч,
старшыня Полацкага
райсавета дэпутатаў

3 July a3-site

Last modified on 2017-06-30