Навіны рэгіёну

03.05.2024

Дэлегаты УНС сустракаюцца з працоўнымі калектывамі Полаччыны

У філіяле "Полацкводаканал" УП "Віцебскаблводаканал" прайшла сустрэча працоўнага калектыву з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэлегатам Усебеларускага народнага сходу Адзінцовай Святланай Уладзіміраўнай, з Івановым Андрэем Валер'евічам, намеснікам генеральнага дырэктара па бяспецы, рэжыму і кадрах УП "Віцебскаблводаканал".

02.05.2024

Як у Полацку прайшоў Першамай

Сотні палачан і гасцей горада спяшаліся сёння вечарам на плошчу Францыска Скарыны, дзе па традыцыі адкрыўся вясенне-летні сезон работы фантана. Пад гучныя апладысменты зажурчала вада і бруі ўзвіліся ўгору. Музыка, песні, танцы зноў нагадалі, што на вуліцы – май.

02.05.2024

Пачынае работу гарачая лінія пра недахопы ва ўтрыманнi дарог

З 2 мая ў грамадзян з'явіцца магчымасць паведаміць аб дэфектах дарожнага пакрыцця па адзіным нумары тэлефона (017) 218-72-92.

02.05.2024

Палачане прынялі ўдзел у абласной патрыятычнай акцыі "Прарыў Перамогі"

Маштабна і відовішчна прайшла IX абласная патрыятычная акцыя "Прарыў Перамогі", прысвечаная 80-й гадавіне прарыву варожай блакады партызанамі Полацка-Лепельскай зоны, 80-годдзю вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў і 50-годдзю з дня адкрыцця мемарыяла на месцы крывавай бітвы.

02.05.2024

"Агонь памяці" прыбыў у Полацк

Па тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і Беларусі праходзіць штогадовы аўтапрабег "Агонь памяці", прысвечаны 79-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў.

02.05.2024

Дэлегаты VII Усебеларускага народнага сходу ад Полацкага раёна сустрэліся з моладдзю

У Полацкім райвыканкаме дэлегаты VII Усебеларускага народнага сходу Ганна Сярко, Уладзімір Свяцкі, Галіна Муравей і ўдзельніца форуму Ірына Дзёмінава сустрэліся з працоўнай моладдзю.

19.04.2024

Аграрыі Полацкага раёна выканалі заданне па сяўбе яравых зерневых культур ужо на 48,9%

Ранняя вясна сёлета дала аграрыям значную фору для добрага старта — пачаць сяўбу на два тыдні раней. Аграрыі Полацкага раёна выканалі заданне па сяўбе яравых зерневых культур ужо на 48,9%.

18.04.2024

Унікальныя графіці знайшлі ў Спаса-Праабражэнскім храме ў Полацку

У выніку рэстаўрацыйных работ у Спаса-Праабражэнскім храме Полацка ў красавіку знайшлі новыя графіці. Адзін з надпісаў з’яўляецца сенсацыйным. Пра гэта паведамляе Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

12.04.2024

Белтэлекам інфармуе

16.04.2024 з 10.00 да 16.00 на тэрыторыі Верхнядзвінскага, Міёрскага, Полацкага, Расонскага раёнаў будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Струбкі абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ.

12.04.2024

Пачаты работы па мадэрнізацыі ўчастка цепласеткі на вуліцы Талстога ў Полацку

Пачаты работы па мадэрнізацыі ўчастка цепласеткі на вуліцы Талстога.