Д«бЈ­бїј/a>    Л аЎ±бЄІајЇa>    О а©±біј а©±н®ј/a>
Ru   En
Фотогалерея
Смотреть фото
Р®дЇ¤аЎ­аЎІp5.ru
Главная  >  Урожай -2011
Урожай -2011
 

Віншуем пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва!

Урачыста і ярка адзначыла Беларусь традыцыйнае свята ўраджаю - рэспубліканскі фестываль-кірмаш «Дажынкі-2011»

Сярод сёлетніх пераможцаў рэспубліканскага фестывалюкірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі2011» — калектыў ААТ «Полацкі аграсервіс», якім кіруе Уладзіслаў Высоцкі (на фота), таксама галоўны інжынер ААТ «Кушлікі» Раман Кміта і кіраўнік сялянскай (фермерскай) гаспадаркі Сяргей Сазонаў.  Узначальваў дэлегацыю Полацкага раёна старшыня Полацкага райвыканкама Мікалай Шаўчук. Мікалай Мікалаевіч у час фестывалю-кірмашу прымаў удзел у закладцы алеі гарадоўсталіц рэспубліканскіх «Дажынак».

Калектыў ААТ «Полацкі аграсервіс» спрацаваў дастойна. Выйшлі пераможцамі ў рэспубліцы па нарыхтоўцы кармоў.— На той момант, калі падводзіліся вынікі, у нашай гаспадарцы было нарыхтавана 44 цэнтнеры кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы, — расказаў дырэктар прадпрыемства Уладзіслаў Высоцкі (на фота). — Зараз ужо 55. І механізатары, і спецыялісты працавалі самааддана, а плённая праца, як вядома, прыносіць поспех. Скажу шчыра, момант быў асабліва хвалюючы, калі Прэзідэнт краіны ўручаў нам дыплом. Павіншаваў асабіста, пажадаў далейшых поспехаў. Акрамя дыплома мы атрымалі прэмію 30 мільёнаў рублёў. Грошы пойдуць на заахвочванне ўсіх працаўнікоў, якія прымалі ўдзел у нарыхтоўцы кармоў. А сёння адбудзецца сустрэча з калектывам, дзе раскажу пра ўдзел у рэспубліканскім свяце. Гэта была сапраўды грандыёзная падзея. Пашанцавала і з надвор’ем. Калі наша дэлегацыя пад’язджала да Міншчыны, імжэў дождж. А пасля засвяціла сонца.Вельмі шчыра нас сустракалі на мяжы Міншчыны — з хлебам-соллю, канцэртам. У час шэсця падалося, што прайшлі па Маладзечну каля чатырох кіламетраў. Людзі на працягу ўсяго шляху цёпла віталі. Вельмі спадабалася выступленне дзіцячых духавых аркестраў з раёнаў Міншчыны.А ўвогуле атмасфера фестывалю-кірмашу была сапраўды ўрачыстай. Хачу выказаць вялікую падзяку калектыву нашага адкрытага акцыянернага таварыства за разуменне, за цярпенне, за вялікую і шчырую працу. Думаю, і ў далейшым будзем працаваць разам, дасягаючы поспехаў на карысць нашага раёна і ў цэлым рэспублікі.

 

Ураджай на радасць

Ураджай, на радасць вяскоўцам, вырас лепшы, чым летась. І камбайнеры працавалі з настроем. Тым больш, што значна папоўніўся і камбайнавы парк сельгаспрадпрыемства ААТ «Полацкі аграсервіс». З сямі камбайнаў чатыры былі новыя. Усе «КЗС-1218» — вытворча-сці «Гомсельмаша».

Што датычыцца камбайнераў, то для большасці з іх — гэта не першае жніво. Уборачны атрад сфарміравалі з працаўнікоў адказных і вопытных, сапраўдных прафесіяналаў. Гэта Аляксандр Рагавы, Васіль Арлоў, Аляксандр Паплеўка, Аляксандр Жалундзеўскі, Іван Краўцоў, Міхаіл Целепаў, Уладзімір Камісараў. У вадзіцеляў на адвозцы самы вопытны — Антон Сташкевіч, стаж работы ў яго ўжо 34 гады. «А ў цэлым, — адзначаў Сяргей Лейчанка, — людзі ў нас залатыя. Глядзіш на іх работу, і душа радуецца». Пра Івана Краўцова расказваў, што працуе ён на камбайне хоць і першы сезон, але такі гэта старанны, вясёлы, пазітыўны чалавек, які нясе стваральны настрой усім, хто з ім побач.

Працаваць на жніве механізатары пачынаюць, як толькі абсохне раса, і заканчваюць, калі на збажыну падае раса, лічы, увесь светлавы дзень. Для хлебаробаў арганізавана двухразовае гарачае харчаванне. Дзяжурыць у полі і трактар з аварыйнай службы.

Камбайнеры «Полацкага аграсервіса» на раніцу 25 ліпеня абмалацілі зерневыя на 214 гектарах з 1 044. Кожны гектар дае па 34,1 цэнтнера. На корм жывёле заплюшчана 450 тон зерня. Калектыў сельгаспрадпрыемства ўзначальвае спіс лідэраў сёлетняга жніва ў раёне.

 

 

Поспехі радуюць

Сёлета калектыў фермы «Арцюхі» філіяла «Гараныагра» тройчы выходзіў у лідэры раённага і абласнога спаборніцтва. Жывёлаводы працуюць сапраўды паспяхова: прыбаўка па надоях да ўзроўню папярэдняга года складае 33%.

Даяркі прыехалі на пашу, на дзённую дойку, і толькі мы паспелі трошачкі пагаварыць, як нечакана пасыпаў дождж – спорны, цёплы, летні. У вясковым жыцці летні дождж – гэта звычайна радасць, да ўраджаю. Перачакаўшы крыху, аператары ўзяліся за работу.

Галоўны заатэхнік Багдан Яравы расказаў, што калектыў у іх дружны, згуртаваны. Працуюць жывёлаводы розных узростаў. Вопыт сталых кадраў дапаўняе запал маладых. На ферме  «Арцюхі» 11  асноўных даярак і 4 падменных. Сярод маладых – сёстры Алёна Івашына і Вольга Бажэнава, Кацярына Філіпава. У кагорту вопытных уваходзяць Зоя Рыхлова, Ганна Маркевіч…

 Дойны статак з вясны на кругласутачнай пасьбе. І гэта, безумоўна, адна з састаўляючых поспеху. Самае галоўнае ў атрыманні высокіх надояў – гэта  кармы. У летнюю пару – добрыя пашы плюс камбікорм, і вынік не прымушае сябе доўга чакаць. Прадукцыйная праца жывёлаводаў, як падкрэсліваў Багдан Яравы, матывуецца матэрыяльным узнагароджаннем: хто плённа працуе, той і лепш зарабляе.

Старшыня райкама прафсаюза Аляксандр Дабраслаўскі, у чарговы раз віншуючы калектыў фермы з поспехам, зычыў ім дабра, далейшага прафесійнага росту і, канечне, павышэння прадукцыйнасці дойнага статка. Быць наперадзе, быць у лідэрах – не толькі гонар, але і абавязак, таму што ў пэўным сэнсе – гэта і школа перадавога вопыту для ўсіх жывёлаводаў раёна. І працаўнікі фермы «Арцюхі» сваё высокае званне імкнуцца апраўдваць.

На здымку: (злева направа) А.Козырава, В.Бажэнава, С.Баравік, Б.Яравы, Т.Чыжкова, З. Рыхлова Г.Маркевіч.

 

Працоўны настрой

Сёлета пад гародніну у філіяле «Вяснаэнерга» адведзена 115 гектараў, што больш мінулагодняга задання на 32%. Пад бульбай у гаспадарцы занята 65 гектараў, на якіх аграрыі вырошчваюць тры гатункі — «Скарб», «Ламбада», «Гала». З панядзелка на бульбяным полі Парфёнаў хутар працуюць навучэнцы Полацкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя хімікаў.

Сёлета кіраўніцтва ліцэя прапанавала навучэнцам прыняць удзел у сельгасработах па асабістым жаданні. І гэта рашэнне мае рацыю: усе 60 студэнтаў працуюць без заўваг. Плённа і з ахвотай. Майстар прафесійнага навучання Наталля Мядзель, кажучы пра добрую працу сваіх выхаванцаў, заўважае: «Маладыя людзі ставяцца да абавязкаў вельмі адказна. Нікога не трэба падганяць — толькі паспяваю адзначаць набраныя вёдры». І адразу называе прозвішчы перадавікоў — Іра Шамровіч, Юля Шостак, Юля Варган, Вера Адзішарыя, Іра Тузава. Дзяўчаты ўжо не першы год працуюць на ўборцы бульбы. Трэці год запар збіраецца вясёлая, дружная кампанія ў час восеньскіх сельскагаспадарчых работ на вераснёўскіх палетках. «За час навучання давялося ўбіраць не толькі бульбу, але і моркву, і капусту, і буракі, — гаворыць Іра Шамровіч, — і кожны раз час за неадкладнай працай праходзіць цікава, нават не прыкмячаеш, як трэба збірацца дадому».

Пераменнае вераснёўскае надвор’е спрыяе шпаркай працы, а тым больш што і бульбачка сорту «Скарб» у філіяле «Вясна-энерга» ўрадзіла. Ладныя клубні хлопцы і дзяўчаты жвава падбіраюць за бульбакапальным агрэгатам і, не марнуючы часу, высыпаюць у кузавы «МАЗаў». У імправізаваным спаборніцтве хутка вызначыліся лідэры, якія за дзень набіраюць больш за 60 вёдзер бульбы. Студэнты імкнуцца ў тэрмін убраць ураджай, дамагаючы сяльчанам. Уборка бульбы да таго — і добрая прыбаўка да стыпендыі. А таму маладыя людзі робяць усё магчымае, каб іх працай былі задаволены. «Стараемся ўбіраць хутка і без страт», — заўважае навучэнец групы №307 Полацкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя хімікаў, будучы слесар-рамонтнік Мікіта Трошчанка.

Гэтым правілам кіруюцца ўсе студэнты, якія сёлета дапамагаюць працаўнікам філіяла «Вясна-энерга». Дастойны ўклад у скарбонку новага ўраджаю робяць навучэнцы Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, ляснога каледжа і Полацкага каледжа УА «ВДУ імя П.М.Машэрава», вучні Семянецкай, Багатырскай, Варонічскай школ.

З працоўным настроем моладзь шчыруе на палетках, дапамагаючы збіраць ладны ўраджай. І, пакуль спрыяе надвор’е, трэба паспяшацца.

 

 

На кожнага можна спадзявацца


У філіяле «Гараны-агра» ўсё ўражвае маштабнасцю. Тут утрымліваюцца 480 кароў, а ўсяго — 6 900 галоў буйной рагатай жывёлы. І ямы, куды закладваецца цяпер кукурузны сілас, не могуць не здзіўляць велічынёй.

Як казала нам аграном па кармах Аксана Рагоўская, сіласная яма — 22 метры ў шырыню і 50 — у даўжыню. І падкрэслівала, што кукурузны сілас — каштоўны вугляводзісты корм. Ён павышае прадукцыйнасць кароў, стымулюе нарастанне мышачнай тканкі ў жывёлы на адкорме.


Трамбоўкай займаліся Канстанцін Маліноўскі і Дзмітрый Гарох. Раз-пораз пад’язджалі трактары, высыпалі зялёную масу, і работу працягвалі «Амкадор» і «К-700». Механізатары разраўноўвалі яе па ўсёй шырыні і трамбавалі. Роўныя сляды гусеніц на зялёнай масе і два магутныя трактары выглядалі неяк фантастычна, — заварожвалі.


А на кукурузным полі ў гэты час кіпела адладжаная работа. На комплексах «Ягуар» і «КВК-800» вялі ўборку кукурузы Васіль Дуброўскі і Пётр Карклінь. У Васіля Рыгоравіча быў якраз дзень нараджэння. Сустракаў яго ў полі, за работай. І не сумаваў, а як інакш? Справа, якой займаўся, не проста важная. Можна сказаць — на вагу золата. Кармы для жывёлы — будучае іх гаспадаркі. І штогод кукурузу ў «Гаранах-агра» сеюць больш за ўсіх у раёне. Сёлета 550 гектараў. «За дзень, калі ўсё складваецца паспяхова, — расказвала Аксана Рагоўская, — закладваем 1 000-1 200 тон сіласу».

За некалькі хвілін, што размяўлялі з Васілём Дуброўскім, механізатар расказаў, што прыехалі сюды з Міёрскага раёна. Сыны ў яго ўжо дарослыя. Працуюць. Жонка таксама занята ў паляводстве. Словам, усё складваецца больш-менш нармальна: ёсць сям’я, ёсць работа, ёсць дом. І ўраджай сёлета ў іх вырас, на які спадзяваліся: больш за 350 цэнтнераў з гектара дае кукуруза.

Пётр Карклінь трэці год працуе ў «Гаранах-агра». Калі пераехалі сюды, іх сям’я атрымала новы дом. Сын і дачка — пагодкі: Максім ходзіць у трэці клас, Вольга — у другі. Пётр Эдуардавіч лічыць, што ў іх добры, дружны калектыў, у якім ён працуе з задавальненнем.

Лічыцца сапраўдным прафесіяналам і механізатар Аляксандр Палтарацкі, які быў заняты на адвозцы зялёнай масы.

Аксана Рагоўская зазначала: «Калектыў механізатараў у гаспадарцы працуе зладжана, на кожнага можна спадзявацца — не падвядзе». А дзе ёсць зацікаўленасць у рабоце, ёсць і вынік. У гаспадарцы ўжо нарыхтавана больш за 14 тысяч тон кукурузнага сіласу, на адну галаву жывёлы — па 18,68 цэнтнера кармавых адзінак. Гэта ўдвая больш, чым летась. І нарыхтоўка кармоў працягваецца.